Развитие юго-восточного региона
Год малой родины
Занятость населения
Декрет № 3 "О содействии занятости населения"

Адрес райисполкома:
213640, Могилевская область, г. Костюковичи, ул. Ленинская, 93

Телефон приемной:
8-02245-78-103

E-mail: kostpriem@tut.by

Костюковичский районный исполнительный комитет

Мероприятия

26 марта 2015

Раённы конкурс “Белы бусел”, прысвечаны 77- годдзю Вялікай Перамогі

Удзел у мерапрыемстве прынялі дзевяць калектываў: ААТ «Беларускі цэментны завод», унітарнае камунальнае вытворчае прадпрыемства «Касцюковіцкі жылкамунгас», філіял № 712 ААТ «ААБ Беларусбанк», УАЗ «Касцюковіцкая цэнтральная раённая бальніца», Касцюковіцкі раён газазабеспячэння, ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «Дамачай», аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, ДУА «Касцюковіцкі прафесійны ліцэй № 8», Касцюковіцкі раённы вузел паштовай сувязі. На працягу пяці гадзін творчасць самадзейных артыстаў ацэньвала журы ў складзе з М. М. Платонавым, намеснікам старшыні райвыканкама, С. Л. Старавойтавай, начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, а таксама дзеячаў ад культуры раёна. Калектывы з усёй адказнасцю падышлі да падрыхтоўкі сваіх нумароў, каб ёміста адлюстраваць перажыванні і пачуцці людзей таго часу. Праз свае выступленні яны аддалі даніну павагі героям Вялікай Айчыннай вайны! Прадэманстравалі, што вялікі подзвіг не быў здзейснены дарма: цяпер людзі прадаўжаюць працаваць і тварыць на карысць Радзімы. Праз усе выступленні чырвонай ніткай прайшла думка пра тое, што памяць аб героях Вялікай Айчыннай вайны будзе жыць у стагоддзях.